Святочны канцэрт «Жыві і квітней, родная мова!»

21 лютага дзеячыя асобы п’есы Я.Купалы «Паўлінка» запрасілі дарослых і дзяцей на святочны канцэрт «Жыві і квітней, родная мова!». Яны пажадалі гасцям святкаваць Дзень роднай мовы беларускімі танцамі, вершамі і песнямі. Танцавальны гурток запрасіў патанцаваць «Лявоніху», песенныя калектывы — заспяваць «Васільковае неба», «Купалінку», «Сэрца маёй зямлі». Каларытна выглядаў хор аматараў беларускай песні. Дырэктар Наталля Генадзьеўна выказала вялікую падзяку за такі цудоўны тыдзень, на працягу якога шырокай ракой лілася родная матуліна мова!