«Беларуская хата ўсім багата»
Другі дзень Тыдня роднай мовы прайшоў пад назвай «Беларуская хата ўсім багата». У розных мясцінах школы з’явіліся маленькія куточкі беларускай хаты. У бібліятэцы хлопчыкі і дзяўчынкі разам з Надзеяй Іванаўнай прадстаўлялі экспазіцыю «Наша спадчына», нават прапанавалі паспрабаваць авалодаць рознымі сялянскімі бытавымі прыладамі. У кабінеце сацыяльнай арыентыроўкі дзеці з настаўніцай Валянцінай Мікалаеўнай у беларускіх традыцыях сустракалі гасцей нацыянальнымі прысмакамі. Выхаванцы дашкольнага аддзялення з задавальненнем у сацыяльна-бытавой гульне «ладзілі дранічкі», а потым частавалі ўсіх зробленымі сваімі рукамі цукеркамі. У «сялянскай сядзібе» 6«Б» класа магчыма было пасмакаваць гародніну і садавіну, якую вырошчваюць беларусы. Навучэнцы пачатковых класаў з Таццянай Леанідаўнай на перапынках запрашалі сяброў паспрабаваць свае здольнасці ў аркестры «Беларускія музыкі». А потым усёй вялікай сям’ёй святкавалі Масленіцу, сустракалі яе песнямі, пляскамі, гульнямі і, вядома, блінамі.
«Наша спадчына»
«Беларускія прысмакі»
Сацыяльна-бытавая гульня «Зладзім дранічкі»
«Смачны пачастунак»
«Сялянская сядзіба запрашае»
«Беларускія музыкі»
«Масленіца»




































































