Тыдзень роднай мовы
Кожны навучэнец ДУА «Улукаўская дапаможная школа-інтэрнат» ведае, хто ён, дзе жыве і як гучыць яго родная мова. З 15 па 21 лютага ў нашай установе праходзіць Тыдзень роднай мовы, які будзе напоўнены меладычнасцю яе гучання і багаццем беларускай культуры.
Першы дзень быў прысвечаны беларускаму фальклору. Гасцінна адчыніліся дзверы ў кабінет беларускай мовы і літаратурнага чытання, дзе настаўніцай Аксанай Аляксандраўнай Склімянок быў дан адкрыты ўрок па тэме «Прыметнік. Мая родная беларуская мова». Самыя маленькія выхаванцы дашкольнага ўзросту пад кіраўніцтвам педагогаў-дэфектолагаў Наталлі Сяргеяўны і Галіны Мікалаяўны падрыхтавалі дэкаратыўную выставу «Слуцкія паясы», карпатліва зробленых з пластыліну. З музычным кіраўніком Таццянай Леанідаўнай весела справілі «Беларускі кірмаш». Вучні пачатковых класаў разам з Вольгай Віктараўнай Сопат арганізавалі провады зімы ў розных забавах на Стрэчанне. А ўвечары на фальклорным свяце «Крынічка народнай творчасці» с падмосткаў сцэны актавай залы гучалі прымаўкі, матчыны калыханкі, пацешкі, заклічкі, загадкі, лічылкі, крылатыя выразы герояў беларускіх казак і баек.
«Беларускі кірмаш»
Выстава «Слуцкія паясы»
Стрэчанне
«Крынічка народнай творчасці»


























































