130-годдзе Максiма Багдановiча
У 6-8 класах настаўнікам Кулажанка Марынай Паўлаўнай было праведзена адкрытае мерапрыемства, прысвечанае 130-годдзю з Дня нараджэння беларускага паэта Максіма Багдановіча. Вучні адправіліся ў літаратурнае падарожжа па старонках біяграфіі знакамітага пісьменніка, бліжэй пазнаёміліся з яго творчасцю. Пры дапамозе прыёмаў візуалізацыі (прэзентацыя, тэматычная выстава кніг) падлеткі пазналі цікавыя факты з жыцця і творчасці М.Багдановіча, вызначылі вялікі след, які пакінуў пасля сябе беларускі класік. У ходзе мерапрыемства быў зроблены аналіз такіх твораў, як “Музыка”, “Прыйдзе вясна”, “Над магілай”. Дадзенае мерапрыемтва садзейнічала развіццю беларускага маўлення школьнікаў, выхаванню душэўнай чуйнасці, патрыятычных пачуццяў.



















































