Дзень дзіцячага малюнка
Працягваецца Тыдзень роднай мовы. 18 лютага ў Дзень дзіцячага малюнка на беларускую тэматыку сярод навучэнцаў 1-5 класаў прайшла “Хвілінка-маляванка”. Разам з выхавальніцай Цыганковай Таццянай Васільеўнай дзеці апынуліся ў беларускай народнай казцы “Курачка Рабка”, успомнілi яе змест, знайшлі “Што пераблытаў мастак” у ілюстрацыі да казкі і намалявалі свае малюнкі. А яшчэ дапамаглі бабе з дзедам сабраць у кошык усе яйкі, якія неспадзявана апынуліся на падлозе.
Вучні 8 «А» i 8 «Б» класаў прынялi эстафету малюнкаў на тэму «Беларускiя казкi». Разам з Вiкторыяй Канстанцiнаўнай Курловіч дзецi пазнаёміліся з гiсторыяй беларускага малюнку i паспрабавалi стварыць сваю асабістую казку. Вельмі цікавыя выйшлі карціны!
Шмат хто з выхаванцаў у Дзень дзіцячага малюнка вырашыў праявіць свае здольнасці і намаляваць малюнкі, уяўленні аб якіх навеяла родная Беларусь, яе прырода, казкі, жыхары. Выдатная атрымалась выстава!
“Курачка Рабка”
«Беларускiя казкi»
Выстава «Беларусь у маім сэрцы»























































