Дзень роднай мовы
21 лютага адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы.
У нашай школе ў вучняў 6-10-х класаў вучэбныя заняткi па беларускай мове ў гэты дзень прайшлi ў незвычайнай форме. Вучнi адправiлiся ў цiкавае падарожжа па краiне роднай мовы: на першым прыпынку знаемiлiся з гiстарычным мiнулым беларускай мовы, на другiм — замацавалi ветлiвыя словы па-беларуску, выконвалi практыкаваннi па перакладу рускiх слоў на беларускую мову, слухалi i аналiзавалi вершы вядомых беларускiх паэтаў, спявалi песнi на роднай мове, разгадвалi красворд.
20.02 «Мая родная мова» (7 «Б» клас).
19.02 Круглы стол «Родная мова — душа народа» (7 «А» — 10 класы).


























































