Областной экологический конкурс «Зелёный витамин»
27 сентября состоялся 16-й областной экологический конкурс «Зелёный витамин», где наше учреждение заняло 1 место.
Калі і ёсць што ў свеце вечнае
Непадуладнае бегу дзён,
Ты запытай, і я адкажу табе:
Гэта сэрца зямлі маёй.
Сэрца зямлі маёй… Такую назву носіць выстава нашай школы і прысвечана яна малой Радзіме.
Малая Радзіма… для адных –
Гэта гул гарадоў буйных.
Для другіх — ціхі шэпт палёў
Або веліч дрымучых лясоў.
Але ў кожнага з нас свая
Асаблівая гэта зямля.
Школу я лічу сваёй Радзімай,
Дзе з маленства сэрцу міла ўсё.
Станеш маім лепшым ўспамінам
Куды б мяне не кінула жыццё.
На нашай выставе вы можаце ўбачыць, як у сваёй рабоце вучні разам з настаўнікамі перадалі ўсю сваю любоў да роднай школы-інтерната.
Малой Радзімай я лічу Бярозкі,
Дзе так утульна ў водары садоў,
Прыемна слухаць мне рачулкі плёскат,
Бо не люблю я шумных гарадоў.
А калі раптам на душы трывога,
І слёзы парушаюць цішыню
Зайду ў царкву, звярнуся я да Бога –
І зноў люблю і веру ў дабрыню.
Наша вёска – гэта невялікі ўтульны куток на беразе ракі Іпуць. А галоўнае духоўнае багацце нашай вёскі – гэта царква Іаана Багаслова. Вашай увазе прапанавана работа нашых выхаванцаў, дзе яны паспрабавалі раскрыць усю прыгажосць і непаўторнасць нашай царквы.
Вуліцы, людзі, машыны, фантаны,
Дамы і праспекты, вітрыны, рэкламы…
Вось гэта Радзіма мая, горад мой,
Я сэрцам і думкамі вечна з табой.
Гаворачы пра сваю малую Радзіму, мы не можам абмінуць сваёй увагай і наш родны горад Гомель. Гомель – адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Сэрца Гомеля – гэта палацава-паркавы ансамбль, частку якога вы зараз бачыце ў выкананні нашых выхаванцаў.
Малая Радзіма – яна шматтаблічная. Для адных — гэта родны горад, вуліца ў горадзе ці невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых – кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто з’ехаў шукаць шчасце ў іншыя краіны, малой Радзімай стала Беларусь.
Як заплюшчу вочы – бачу журавоў,
Сумна так курлычуць і завуць дамоў,
Не стану шукаць шчасця я ў чужой краіне,
Бо назаўжды душой адданы я Радзіме.
Наша Радзіма – Рэспубліка Беларусь. Самым вядомым аб’ектам архітэктуры нашай краіны з’яўляецца Нацыянальная бібліятэка. Яе ведаюць не толькі ў нас у краіне, але і далёка за яе межамі. На нашай выставе вы можаце ўбачыць дадзеную кампазіцыю, прадстаўленую выхаванцамі.
Таксама на выставе вы можаце пабачыць і іншыя работы нашых вучняў, у якіх выяўляецца ўся іх любоў да роднага краю, да сваёй Радзімы.
Радзіма каб квітнела, я ўсё зрабіці мушу –
Каб прыгажосці гэтай дзівіўся цэлы свет!
З павагай ды пяшчотай, што захлынаюць душу,
Я ў сэрцы назаўсёды твой захаваю след.



















































