Закрыццё Тыдня беларускай мовы і культуры
Вось і завяршыўся Тыдзень беларускай мовы і культуры. Яго закрыццё адбылося ў сценах актавай залы школы. Спачатку былі падведзены вынікі трох конкурсаў, якія праходзілі на гэтым тыдні: конкурс “Лепшы каліграф”, конкурс газет “Зямля пад белымі крыламі” і конкурс малюнкаў “ Край чароўны”. Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі і дыпломамі. А потым усіх парадавала прадстаўленне “Беларускі кірмаш”.
Адзначым, што Тыдзень роднай мовы прайшоў весела, займальна і, галоўнае, пазнавальна. І настаўнікі, і выхавальнікі, якія падрыхтавалі цікавыя мерапрыемствы, і навучэнцы, якія адгукнуліся на прапановы паўдзельнічаць і праявіць веды, атрымалі вялікую асалоду ад плённай сумеснай дзейнасці. Спадзяемся, што пасля Тыдня беларускай мовы і культуры нашы вучні будуць з большай любоўю, гонарам і пяшчотай ставіцца да нашай роднай мовы, будуць з большым жаданнем вывучаць яе, і на калідорах школы мы будзем чуць не толькі рускую мову, але і родную беларускую.
























































