Дзень беларускай гульні
Дзень беларускай гульні запрасіў дзяцей прыняць удзел у народных гульнях «Блін гарыць», «Адгадай, чый галасок», «Кашу вары», «Лянок!», «Люстэрка», «Назаві сваё імя», «У мядзведзя ва бару». У прывабнай гульнявой форме дзятва вучылася пазнаваць навакольную рэчаіснасць, падзеі грамадскага жыцця, выхоўваць у сябе станоўчыя рысы характару. Выхаванцы дашкольнага аддзялення прадставілі выставу «Беларуская цацка», якая навеяла кожнаму прыемныя ўспаміны пра сваё дзяцінства. Настаўніцай геаграфіі Святланай Пятроўнай Бугаенка была прапанавана пазл-гульня «Беларусь мая сінявокая», дзе вучні кожнага з старэйшых класаў на хуткасць складалі беларускамоўную карту Рэспублікі Беларусь. Вучні 8-10 класаў пад кіраўніцтвам педагогаў Аксаны Аляксандраўны Склімянок і Хрысціны Тайіржонаўны Пікас зрабілі экскурс у гісторыю «500 гадоў кнігадрукаванню». Выхавацель Сяргей Аляксандравіч Разумаў у гульнявой праграме «У саду ды ў агародзе» акцэнтаваў увагу дзяцей на тым, як гучаць назвы садавіны і гародніны на роднай мове. Аксана Паўлаўна Паркоўская падгатавала забаўлянкi для вучняў пачатковых класаў, у якіх дзеці знаёміліся з беларускім гумарам, гулялі ў «Знайдзi сваю хатку», «Дожджык», «Маўчанку», «Глачык». Хлопчыкі і дзяўчынкі другога аддзялення з Каспяровіч І.М. і Міронавай А.У. у вяселых конкурсах «Бульба», «Гарачыя гаршчочкi», «Пчолкi», «Беларускiя гаспадынькi», «Асiлкi» супернічалі паміж сабой у камандах «Матроны» и «Васількі». У 6 і 7 класах прайшлі вячоркі, дзе Алёна Рыгораўна Багданец пазнаёміла дзяцей с беларускімі святамі, іх традыцыямі і абрадамі. Вельмі жвавы атрымаўся дзень, напоўнены рухам і вяселлем.
Народныя гульні
Выстава «Беларуская цацка»
Пазл-гульня «Беларусь мая сінявокая»
Экскурс у гісторыю «500 гадоў кнігадрукаванню»
Гульнявая праграма «У саду ды ў агародзе»
Дзiцячыя забаўлянкi
«Матроны» и «Васількі»
Вячоркі







































































