Вечар беларускай паэзіі
Багацце і меладычнасць роднай мовы адчуць сёння магчыма было на вечары беларускай паэзіі «Вершаў чароўныя радкі». Выхаванцы і педагогі школы ў цесным крузе чыталі творы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Пімена Панчанкі, Максіма Танка і іншых пісьменнікаў Беларусі. Кожны чытальнік уплятаў верш-каласок у вянок беларускай паэзіі. Далучыліся і паэты-педагогі, што працуюць у нашай школе: Т.М.Дзенісоўская, В.М.Чвалава. Сваю любоў да роднай мовы выказаў праз верш Пятруся Броўкі «Пахне чабор» М.М.Дарошчанка. З задавальненнем паслухалі і песні на словы беларускіх пісьменнікаў: «Спадчына», «Зорка Венера», «Мой родны кут». З асаблівым пачуццём усе разам спявалі «Беларусь мая сінявокая». Спадзяемся, што мілагучнасць нашай мовы спазнаў кожны ўдзельнік вечара беларускай паэзіі.






















































